ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения Контакты Карта сайта Добавить в избранное
Новости компаний















Сегодня обсуждают:

Отзыв на Агентство недвижимости «ЭТАЖИ юнайтед»:
23.04.2024 22:33 // Мария [Гость]

Хотим выразить огромную благодарность агенту Елене Черкес и агентству «Этажи» за помощь в покупке нашей первой квартиры! Елена сопровождала нас на...

Комментариев: 1


Отзыв на ИНДУСТРИЯ ОКОН плюс, окна ПВХ:
22.04.2024 13:30 // Руслан

Спасибо большое вам, все на уровне, класс, все понравилось, дай бог вам процветания, дарите людям доброе!
ул.Мазурова, 4

Комментариев: 1


Отзыв на Агентство недвижимости «ЭТАЖИ юнайтед»:
21.04.2024 11:58 // Lasha

Повезло поработать с агентством Этажи, а именно с Алексеем Зосичем. Полгода до этого искали с родителями квартиру, уже откровенно намучались, в том...

Комментариев: 1




Сакавіцкі нумар часопіса “Маладосць” чакае сваiх чытачоў. Захапляйцеся!

Маладосць вясной ці вясна ў Маладосцi

Першыя цёплыя дні прынеслі радасць, задавальненне і сакавіцкі нумар нашага часопіса. Такі яркі. Такі насычаны. Вачэй ад вокладкі не адвесці.

А што казаць пра змест. А што казаць пра змест? Змест як звычайна: калонкі, паэзія, проза, пераклады, крытыка, публіцыстыка, “Варштат”, “З Богам”.

Зараз скарыстаюся тым, што за вакном ізноў чамусьці паказваюць дождж, і кораценька вам раскажу ўсё пра ўсё. Калі не ўсё, то галоўнае і асноўнае.

“Кацярынка вельмі любіць вялікія прыгожыя кубкі. Купляе іх нячаста, інакш якая гэта радасць, калі атрымаць можна ў любы час?” А мы (я) любім, калі ўсё лагічна. Першы вясновы нумар павінен і пачынацца па-вясноваму. Сонечна. З праменьчыкамі. Тэкст пра кубачак з калонкі “На адлегласці часу” лагічна робіцца часткай маёй (нашай/вашай) вясны.

Цікава высвятліць, што цікава нашым чытачам. Бо яны неяк звычайна маўклівыя. А ў нас суполка, напрыклад, у “Вконтакте” дзейнічае. Актыўна дзейнічае. Задайце там свае пытанні, атрымайце свае адказы. Дзяліціся ўражаннямі. Між іншым, гэта не лірычнае адступленне. Гэта проста наша калумністка з “Прысутнага позірку” піша: “Дужа цікава было б ведаць, які адсотак чытачоў часопіса “Маладосць” цікавіцца квантавай фізікай”. І мне таксама цікава. І яшчэ шмат чаго цікава. То пішыце, крычыце, пытайце, кажыце, нашы чытачы.

Кажуць яшчэ, што дзяцінства-юнацтва – гэта вясна жыцця. У такім разе вясна павінна быць з цацкамі і лялькамі. Гляджу на старонкі: так і ёсць. З цацкамі і з лялькамі. І з інтэрв’ю з цацачнікам Віктарам Дудкевічам. Між іншым інтэрв’ю праводзіла тая самая Кацярынка, якая вельмі любіць прыгожыя кубкі. Ці не тая самая… Не разбярэш на адлегласці часу.

Нечакана ў “Маладосці” ўсплыла даўно ўжо затанулая рубрыка “Неўтаймаваны Вісарыён”. Рубрыка нефарматнай крытыкі. Такіх позіркаў/поглядаў на кнігі, з такіх ракурсаў/кутоў, што нават аўтар, якога разглядаюць, схопіцца за галаву і скажа “дзякуй”. У сакавіцкім нумары ў гэтай рубрыцы спрабуем расказаць нашаму чытачу пра “Дзіцячы маніфест” Кірыла Стаселькі.

Ну, і пра прозу некалькі словаў. А лепш некалькі словаў з прозы, з апавядання Вадзіма Крука “Край бусліных дынастый”.

“Сваіх буслоў тут няма. Ні ў мяне, ні ў каго. Яны нам не належаць. Яны – суседзі, сябры, а не прыватная ўласнасць. А што да мяне, то я сваіх дзюбатых таварышаў страціў. Пасля таго, як нам набудавалі пяток хрушчовак, мясцовыя пачалі кідаць свае хаты і пераязджаць у кватэры. А там, дзе хата пустая, буслы не вядуцца. Нават, калі пад лецішча яе прыстасуеш. Таму калі бачыш чалавека з буслом, ведай: жыве ён не ў кватэры, а там, дзе бацькі ці дзяды ягоныя жылі”.

Вясна. Гартаю старонкі. Парк. Зноўку парк. Дуб. Памятаеце? Як некалі ў жніўні. Сонца вяртаецца на неба, мы вяртаемся да сонца. Завяршу радкамі з верша дэбютанткі нашых маладосцеўскіх паэтычных старонак Марыі Бадзей:

“А я сядзеў і ўслухоўваўся
ў душы невядомых паэтаў,
галасы дрэў,
цішу”.

У рэдакцый часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”

цяпер працуюць каналы на YouTube!

Далучайцеся!

Маладосць ТВ

Бярозка ТВ

Запрашаем на наш сайт!




Сервисом Otzyvy.by уже успешно пользуются:
© 2007-2024 Otzyvy.by
Оказание услуг
ООО «Виват Медиа Групп»
ИП Коротько В.В.
Правила пользования сайтом


По вопросам размещения рекламы:
8 029 5-508-208 (МТС)
8 029 1-208-108 (Velcom)
отправить заявку

Разместить рекламу на сайте

Скачать специальное предложение с ценами, скидками, рекомендациями постоянных клиентов (PDF, 1.38 Mb)

Наша кнопка:
Нажмите чтобы увидеть код
[код кнопки]

 


Главная | О проекте | Регистрация | Реклама | Правила | Контакты | Карта сайта

  • 13 188

    4.12
    51 177
    30 021
    20 213
    357 840

  • белорусских компаний уже активно привлекают новых клиентов с портала Otzyvy.by. Присоединяйтесь и Вы!

    средний рейтинг компаний 
    ответов зарегистрированных компаний
    компаний, представленных на сайте
    зарегистрированных пользователей портала
    отзывов и комментариев

Сотрудники портала Otzyvy.by не пишут хвалебные, заказные отзывы в обмен на любые вознаграждения.
Это позволяет сервису Otzyvy.by оставаться независимыми по отношению ко всем участникам портала Otzyvy.by.

Мы за объективность, корректность, аргументированность мнений и бережное отношение друг к другу. При возникновении вопросов по отзывам, рекламациям (как правильно ответить, что делать с отзывом) пришлите, пожалуйста, запрос на zabota@otzyvy.by. Бронирование услуг (маркетинговых, рекламных) reklama@otzyvy.by

Если Вы автор отзыва, и хотите свой отзыв удалить (компания оперативно исправила ситуацию, вместе разобрались, отзыв больше не актуален), пожалуйста, сообщите нам об этом (viber + 375 44 5 708 508).

Юридическая поддержка портала Otzyvy.by – Юридическая поддержка - Де Юре Консалт Де Юре Консалт (г. Минск)


Яндекс.Метрика
написать отзыв
наверх
внимание!
ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения
Рейтинг компании исчисляется средне арифметически из оценок, проставленных пользователями при написании отзыва/комментария. Рекомендовать или не рекомендовать компанию может любой пользователь портала при написании отзыва/комментария.
Определить полезность могут только зарегистрированные участники.
RATING ALL.BYКаталог сайтов по гостевому ByFly